Прадукцыя прадпрыемства

ААТ "Ольса" - унікальнае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці вырабаў на металічным каркасе і электратавараў.

Прадукцыя ААТ "Ольса" вырабляецца па ланцужку поўнага тэхналагічнага цыкла: ад праектавання да зборкі і ўпакоўкі вырабаў з абавязковым кантролем якасці на кожным этапе вытворчасці.

Высокі ўзровень арганізацыі вытворчасці ААТ "Ольса" пацверджаны сертыфікатам сістэмы менеджменту якасці ІСО 9001-2015. Уся прадукцыя мае дэкларацыі адпаведнасці ЕАЭС. Укаранёна сістэма добраахвотнай лясной сертыфікацыі "Лясны эталон" для прадукцыі, якая змяшчае драўляныя элементы. На прадпрыемстве дзейнічае сістэма штрых - кадавання ў адпаведнасці з сістэмай EAN, якая дазваляе рэалізоўваць прадукцыю ва ўсе структуры аптовага і рознічнага гандлю.

Аб прадпрыемстве

ААТ "Ольса" - лідэр рынку садовай і дачнай мэблі і надзейны вытворца з 1932 года

ААТ "Ольса" займае лідзіруючыя пазіцыі ў вытворчасці мэблі на металакаркасе на рынку краін СНД. У вытворчасці выкарыстоўваецца толькі высакаякасная сталь, тэкстыль і натуральнае дрэва. Выпускаемая прадукцыя адрозніваецца якасцю, надзейнасцю, даўгавечнасцю і сучасным дызайнам. Штогод абнаўляецца мадэльны рад вырабаў з распрацоўкай новых відаў прадукцыі, удасканальваюцца тэхналогіі.

Тавары пад гандлёвай маркай OLSA знаходзяць свой попыт і пастаўляюцца ў Расійскую Федэрацыю, краіны Балтыі, Балгарыю, Румынію, Сербію, Чэхію, Казахстан, Кіргізію, Малдову, Грузію, Арменію, Азербайджан, Таджыкістан, Манголію і інш.

1 000 000 +
Гадавы аб'ём вытворчасці, шт.
400 +
Асартымент мадэляў
1 100 +
Колькасць супрацоўнікаў
20 +
Геаграфія паставак
Меню