Новы інвестыцыйны праект ААТ "Ольса" "Стварэнне сучаснай, высокатэхналагічнай вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі з укараненнем аўтаматызаванай тэхналогіі вырабу электразварных труб і металаапрацоўкі", які рэалізуецца ў рамках Мэтавага плана, падтрымаў Банк развіцця Рэспублікі Беларусь!!! Старшыня Праўлення банка Сяргей Сталярчук, у рамках наведвання Магілёўскай вобласці, асабіста наведаў прадпрыемства.
Падчас сустрэчы дырэктар ААТ «Ольса» Кацярына Багдановіч:
- прадставіла асартымент выпускаемай прадукцыі, новыя распрацоўкі і навінкі сезона! Садовай, кемпінгавай і медыцынскай мэблі!
- азнаёміла з тэхналогіяй вытворчасці і інавацыйнымі распрацоўкамі!
Асаблівую цікавасць выклікалі медыцынскія ложкі з электрапрывадам і каталкі медыцынскія з гідрапрывадам, аб'ём якіх плануецца нарошчваць з рэалізацыяй новага інвестыцыйнага праекта!
Наведалі ¦адведзеную пляцоўку на тэрыторыі СЭЗ «Магілёў», для новага будаўніцтва цэха, азнаёміліся з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага, імпартазамяшчальнага праекту!
Кацярына Багдановіч падзякавала Старшыні Праўлення ААТ «Банк развіцця» Сяргею Сталярчуку за фінансаванне інвестыцыйнага і экспартных праектаў ААТ «Ольса», а ён у сваю чаргу пажадаў калектыву і далей трымаць курс на інавацыйнае развіццё і прасоўванне прадукцыі на знешніх рынках!