29.12.2023 г. адбылося адкрыццё новага гандлёвага аб'екта ААТ "Ольса" ў гандлёвым цэнтры "Першы нацыянальны гандлёвы дом".
Мы рады стаць часткай новага праекту ў Рэспубліцы Беларусь і запрашаем наведаць наш новы гандлёвы аб'ект на 2 узроўні гандлёвага цэнтра, размешчанага па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці 134, памяшканне №228.
На гандлёвай плошчы 112,3 кв.м. ААТ «Ольса» будуць прадстаўлены лідэры продажаў садовай і кемпінгавай мэблі (арэлі садовыя, наборы тэраснай мэблі, падвеснае крэсла і інш.), імпартазамяшчальныя тавары (бытавыя электрапомпы), мэбля трансфармуемая для дома і кемпінга (ложкі раскладныя, ложкі тумбы і інш.) , а таксама навінкі вырабаў з ужываннем новых фактур тканін, матэрыялаў і дызайнаў.